40 пудоў срэбра для савецкіх атэістаў
У праекце “Ілюстраваная гісторыя” – рака Ефрасінні Полацкай.
Сёння лёс ракі, у якой была пахаваная першая беларуская святая Ефрасіння Полацкая, такі ж невядомы, як і лёс яе славутага крыжа. Вядома толькі, што паводле пастановы “народнага камісарыята юстыцыі РСФСР” 13 траўня 1922 года рака была ўскрытая. Мошчы святой адправілі на атэістычную выставу ў Маскву, а ўсе каштоўнасці, якія былі пры Ефрасінні Полацкай, у тым ліку 40-пудовая срэбная рака, былі канфіскаваныя і зніклі ў невядомым накірунку.
На аднаўленне ракі, якое пачалося ў 2003 годзе майстрам Мікалаем Кузьмічом, спатрэбілася 120 кг срэбра, а таксама жэмчуг, аметысты, тапазы і берылы, якімі ўпрыгожаны німб святой. У 2007 годзе мошчы Прападобнай ў Спаса-Праабражэнскім храме перанеслі ў новую раку, дзе яна знаходзіцца і зараз.
Што да арыгінальнай ракі, то выраблена яна была да дня перанясення мошчаў святой Ефрасінні з Кіева-Пячорскай лаўры ў Полацк. 23 мая 1910 г., у дзень яе памяці, мошчы заступніцы Беларусі былі ўнесены ў Спаскі манастыр. У час хроснага ходу ў працэсіі ішлі каралева элінаў, вялікі князь Канстанцін Канстанцінавіч, вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна і сотні тысяч паломнікаў.
Хросны ход 23 мая 1910 года
Таксама ў праекце:
Як у Асвеі апельсіны вырошчвалі і палац на цэглу разбіралі
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное