«Аднаго мужчыну забрала дамоў». Наста Дашкевіч з маленькім сынам вярнуліся дадому з радзільні
Жонка палітвязня апублікавала кранальны здымак з немаўлём.
Сын Змітра і Насты Дашкевічаў з’явіўся на свет 15 чэрвеня, паводле папярэдняй дамоўленасці бацькоў яго назвалі Даніілам. Але маці з немаўлём вымушаныя былі затрымацца ў шпіталі, бо малы крыху паспяшаўся з’явіцца на свет, і маці спатрэбілася аперацыя.
Зараз яны выпісаліся дадому.
— Аднаго мужчыну забрала дамоў. Няхай Госпад дабраславіць забраць і другога, — напісала Наста.
Данііл — чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў. Свайго тату ён шчэ ніколі ў жыцці не бачыў, бо Змітра затрымалі 24 сакавіка.
Нагадаем, вядомага актывіста пасля затрымання і ператрусу ў доме спачатку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, а пасля 15-суткавага арышту распачалі крымінальную справу за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Наста Дашкевіч таксама праходзіць падазраванай па гэтай справе.
Читайте еще
Избранное