Беларусь развіталася з Алесем Пушкіным
Мастак памёр у зняволенні 11 ліпеня. Алесю Пушкіну было 57 гадоў.
13 ліпеня ў вёсцы Бобр прайшло развітанне з вядомым беларускім мастаком, вязнем сумлення Алесем Пушкіным. Ён памёр 11 ліпеня ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы пры нявысветленых абставінах.
Труну з целам Алеся Пушкіна прывезлі да ягонага дома ў вёсцы Бобр для развітання. Мастака, які згінуў у зняволенні, хаваюць у вышыванцы, у труну яму паклалі яго капялюш.
Сярод тых, хто прыйшоў развітацца, былі і мясцовыя жыхары з вёскі Бобр, якія ведалі Алеся з маленства, і тыя, хто прыехаў адмыслова з розных куткоў Беларусі, паведамляе Наша Ніва. Праводзіць бацьку ў апошні шлях сабраліся і ўсё чацвёра дзяцей Алеся Пушкіна: тры дачкі і сын Мікалай.
Спачатку развітанне прайшло каля хаты. Потым труну на руках аднеслі ў царкву. Адпяванне адбылося ў мясцовым праваслаўным храме, адноўленым пасля пажару ў 2011 годзе.
Прысутныя на пахаванні мастака адзначаюць, што за хадой жалобнай імпрэзы назірала міліцыя. Што праўда, да людзей супрацоўнікі не падыходзілі, ніякіх заўвагаў не рабілі. Але час ад часу нешта здымалі на відэакамеру з машыны.
Беларуская Рада культуры праводзіць трохгадзінны стрым памяці мастака, палітычнага вязьня Алеся Пушкіна:
Алесь Пушкін паступіў у шпіталь хуткай дапамогі ў Гродна ў непрытомным стане ў ноч з 10 на 11 ліпеня.
Як расказаў Свабодзе доктар прыродазнаўчых навук, сябар Алеся Пушкіна Янак Коўзель, прычына смерці Алеся Пушкіна пакуль невядомая. Ні вусна, ні пісьмова адказныя ўстановы (гродзенская турма і шпіталь хуткай дапамогі ў Гродна) не паведамілі гэтай інфармацыі блізкім.
Патолагаанатамічнае даследаванне цела Пушкіна меліся рабіць 12 ліпеня апоўдні, але правялі яго раней — у ноч на 12 ліпеня. Чаму так зрабілі, невядома. У пратаколе ўскрыцця напісана, што прычына смерці невядомая, расказаў Свабодзе Коўзель.
— Яму рабілі тэрміновую апэрацыю, але вядома, што шанцаў было няшмат. Яна амаль нічога не вырашала. Падчас аперацыі ў яго спынялася сэрца. Яго рэанімавалі (і сэрца запрацавала). Потым сэрца зноў спынілася, і ўратаваць яго не змаглі, — расказаў Свабодзе Янак Коўзель.
Паводле яго інфармацыі, Алесь Пушкін памёр прыкладна апоўдні 11 ліпеня.
Раней MOST са спасылкай на сваю крыніцу паведаміў, што палітзняволены паступіў у гродзенскі шпіталь з запаленнем брушной поласці і сепсісам, выкліканымі прабадной язвай, і яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме.
Алесь Пушкін быў асуджаны да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму. Мастака затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна супрацоўнікамі МУС.
Пушкін — фігурант крымінальнай справы аб «рэабілітацыі нацызму». Нагодай стаў зроблены ім партрэт Аўгена Жыхара — байца антысавецкага пасляваеннага супраціву.
Мастака Алеся Пушкіна пасмяротна ўзнагародзілі медалём «Гонар і Годнасць».
У пастанове, падпісанай Святланай Ціханоўскай сказана:
«Узнагародзіць…
- выбітнага беларускага патрыёта з выразнай грамадзянскай пазіцыяй аб незалежнай дэмакратычнай Беларусі,
- чалавека няскоранага духу, які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове,
- палітычнага вязня, які страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме, «пры нявысветленых абставінах»,
- незаконна асуджанага па ілжывым абвінавачванні за партрэт дзеяча антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны».
Медалём «Гонар і годнасць» ад імя беларускага народа Аб’яднаны пераходны кабінет адзначае асоб, якія праявілі «выключную адданасць у служэнні Беларусі».
Вольскі: «Алеся Пушкіна пазбавілі жыцьця. Забілі мастацтва»
— Безумоўна, першая рэакцыя: гэта памылка! І надзея на гэта ёсьць і цяпер, хаця інтуіцыя гаворыць: не, усё так і ёсьць. І Алеся Пушкіна — вясёлага, вельмі натуральнага, шчырага, шумнага, эпатажнага — ужо няма сярод нас, — напісаў Лявон Вольскі.
З Алесем я быў знаёмы з пачатку 90-х. Быў у ягонай колішняй майстэрні ў Віцебску, у ягонай хаце ў Бабры…
Гэта быў сапраўдны Мастак. Не мастак паводле прафэсіі, адукацыі, працы, а чалавек, які жыў мастацтвам. І сёньня яго пазбавілі жыцьця. Забілі мастацтва.
І гэтая вестка не ўкладаецца ў галаве.
І спадзяесься на нейкую памылку.
Але, калі ўсё сапраўды так, значыцца ім нельга здавацца! Нельга, бо яны заб’юць цябе ў палоне, у сваіх канцэнтрацыйных лягерах, нягледзячы на тое, хто ты — мастак, паэт, доктар навук ці нобэлеўскі ляўрэат.
І хай толькі цяпер цывілізаваны сьвет зь ягонымі самітамі выразіць глыбокую занепакоенасьць…
Алесь Пушкін: «Улады, рэжымы, дзяржавы ападаюць як лісце. А застаецца самае істотнае — гэты мы і людзі, якіх мы любім і якія любяць нас»
— 20 гадоў таму мы з сябрамі ладзілі выставу Алеся Пушкіна ў Варшаве, — успамінае журналіст Дзмітрый Гурневіч. — Выстаўляўся там, дарэчы, і партрэт Аўгена Жыхара, за які Алеся пасадзілі. Карціну тады без праблем прапусцілі за мяжу, мытня паставіла пячатку на апісанні.
Алесь прыехаў на мікрааўтобусе і прывёз некалькі мяхоў жоўтага лісця. Яно было патрэбнае для перформансу.
Пушкін павесіў мяхі на ланцугах і прывязаў да іж стужкі з рознымі сцягамі: лукашысцкім, савецкім, польскім, беларускім. Ён загадаў Зьмітру Вайцюшкевічу граць вальс і запрасіў дзяўчыну да танца.
Танчыў, усміхаўся, нешта шаптаў ёй на вуха, а яна смяялася. І кожную хвіліну развязваў чарговы мех. З яго сыпалася лісце, а Пушкін танчыў на лісці вальс і ўсміхаўся. І так да апошняга мяшка.
Усе пляскалі, але не факт, што зразумелі. Прынамсі, я не зразумеў. Значна пазней я спытаў у Алеся пра сэнс. Ён казаў з такой жа усмешкай як на фота, амаль спяваў, як мастак.
— Ну гэта ж відавочна. Улады, рэжымы, дзяржавы ападаюць як лісце. А застаецца самае істотнае — гэты мы і людзі, якіх мы любім і якія любяць нас. Гэта самае важнае і ніякая ўлада не можа гэта знішчыць.
Але насамрэч, можа. Мы любім цябе, Алесь. Спачывай у супакоі.
«Второй день моя лента наполнена картинами и портретами Алеся, словно перекличка тысячи сердец»
— «Я думала, он никогда не умрет…», — написала мне вчера знакомая из Витебска, когда стало известно о гибели уникального беларусского художника Алеся Пушкина. И я так думал, а теперь совершенно в этом уверен, — напісаў Уладзімір Шчэрбань у стужцы Алеся Пушкіна ў Фэйсбуку. — Второй день моя лента наполнена картинами и портретами Алеся, словно перекличка тысячи сердец.
Вчера долго не мог уснуть, все вспоминал тот теплый, летний вечер в Витебске, когда я познакомился с Алесем. Мне было лет девятнадцать, я гостил у однокурсника, на кухне которого и произошла встреча.
Было много смеха, вина и, конечно же, разговоров о местных знаменитостях — Пэне, Шагале, Малевиче. Словно они все были старые приятели и вот-вот заглянут к нам на огонек. Так в том облаке памяти из вечной юности у меня и сохранился Алесь, на небольшой кухне за одним столом с известными всему миру местными художниками.
Вчера было много горечи от несправедливости произошедшего, а сегодня — гордость за художника, который играючи и дерзко прошел свой путь в историю.
Светлая память.
***
Беларуская Рада культуры ладзіць збор памяці Алеся Пушкіна, каб падтрымаць сям’ю мастака, каб не пакінуць іх сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю.
«Мы таксама хочам паспрыяць працы з творчым наробкам мастака: варта сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
Неабходная мінімальная сума сабраная за некалькі гадзін. Збор не спыняем», паведамілі арганізатары.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное