Беларусы ў стаўленні да вайны падзеленыя амаль напалам
8-18 красавіка брытанскі даследчы цэнтр Chatham House правёў у Беларусі онлайн-апытанне гарадскога насельніцтва. І вось апублікавані яго вынікі.
Цэнтр новых ідэй зрабіў некаторыя высновы з даследавання:
- 40% не падтрымліваюць ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне, 32% — у той ці іншай меры падтрымліваюць.
- Толькі 6% лічаць, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у вайне на баку Расіі.
- 53% чакаюць негатыўных наступстваў ад вайны для Беларусі
- 62% лічаць, што звычайныя беларусы не вінаватыя ў тым, што з тэрыторыі Беларусі здзяйсняюцца ваенныя дзеянні супраць Украіны.
- 41% станоўча б ставіліся, калі б вайскоўцы ў Беларусі адмовіліся ваяваць супраць Украіны, 28% — вагаюцца ў меркаванні.
Читайте еще
Избранное