«Беларусы, я ведаю, што вы не забылі». Святлана Ціханоўская звярнулася да суайчыннікаў з рэкламных экранаў у Беларусі
24 лютага, у другую гадавіну вайны ва Украіне, па ўсёй краіне пачалася трансляцыя відэазвароту лідаркі дэмсілаў.
24 лютага а 15:00 па ўсёй Беларусі пачалася трансляцыя відэазварота Святланы Ціханоўскай да беларусаў. Нагодай стала другая гадавіна паўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Укріану, а таксама выбарчая кампанія ў нашай краіне, якую дэмакратычныя сілы назвалі бязвыбарамі.
— Беларусы, я ведаю, што вы не забылі. Мы сказалі «не» дыктатуры. Мы сказалі «не» вайне. Сёння мы кажам «не» фальшывым выбарам, — гэтыя словы Святланы Ціханоўскай суправаджаюцца кадрамі першых дзён вайны і антываенных пратэстаў у Мінску.
— Мы ўмеем змагацца. Мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перемагаць, — падкрэсліла лідарка дэмсілаў.
Прэс-служба Ціханоўскай паведамляе, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў — на станцыях метро, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах.
Акцыю правяло аб’яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное