Общество

Былая палітзняволеная: «Трошкі паправілася, выглядала лепей, пасміхалася, але ўсё адно была схуднелая»

Жанчына распавяла Вясне, што ў гомельскай калоніі № 4 вакол Марыі Калеснікавай ствараюць інфармацыйны вакуум.

Яна паведаміла: адміністрацыя калоніі забараняе жанчынам камунікаваць з Марыяй. З ёй заўсёды ходзяць ахоўніцы, нават у прыбіральню. Сочаць за ёй і іншыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.

— Аднойчы на Марыю напісалі рапарт, бо была апранутая не па форме. Распавядалі, што ёй у кубак падкінулі таблетку. І Марыя гучна спрытала: «Хто мне паклаў таблетку?». Зразумела, што так проста — без дазволу аператыўнікаў — такое не адбываецца.

Мы некаторы час працавалі разам на фабрыцы, але размаўляць не маглі, толькі падмігвалі адна адной. Перад змяшчэннем у ПКТ у сакавіку 2023 года Марыя трошкі паправілася, выглядала лепей, пасміхалася, але ўсё адно была схуднелая, — распавяла была палітзняволеная.

Жанчына ўзгадвае, што адна зняволеная аднойчы папрасіла ў Марыі аўтограф на памяць, а тая сказала: «Што вы? Які аўтограф? Мне ні з кім размаўляць нельга, і калі цяпер хтосьці нас убачыць, то будуць праблемы».