Цытата дня: «Смерць Усхопава чарговы раз паказала усю марнасць ідэі ўладаў з закрыццём недзяржаўных СМІ»
Журналiст Алесь Пiлецкi пiша пра надзённае.
Смерць Усхопава чарговы раз паказала усю марнасць ідэі ўладаў з закрыццём недзяржаўных СМІ. Прайшло двое сутак, а апублікаваныя ўжо і меркаванні родных, і паказанні следчых, выказванні экспертаў і нават фота трупа.
МУС і СК вымушаныя апраўдвацца ў тэлеграм-каналах, сцвярджаючы пра «законнасць дзеянняў міліцыянтаў» яшчэ да заканчэння афіцыйнай праверкі. З традыцыйнай мантрай пра ступень ап'янення. Як быццам бы смерць п'янага чалавека нечым адрозніваецца ад смерці цвярозага.
Читайте еще
Избранное