Общество

Дашкевіч: «Раз – і выпадкова адбыліся Курапаты, раз – і выпадкова катуюць на Акрэсьціна. Аднак нічога не выпадкова»

Палітык — пра тое, адкуль пачыналася Ноч расстраляных паэтаў і прычыны, па якіх зло паўтараецца зноў.

— У 2017 годзе, пасьля абароны ахоўнай зоны Курапатаў ад забудовы, мы натхніліся прыйсьці 29 кастрычніка ва Ўрочышча і ўзгадаць Ноч расстраляных паэтаў, — узгадвае Зміцер Дашкевіч. — Чалавек ля ста тады сабралося пад сьціплым ліхтаром ды з рыпучай калонкай – і нават тады гэта было пранікнёна і кранальна, гэта была містэрыя. Некаторыя актывісты пасьмейваліся: каму гэта трэба – сабралося вас там меней, чым за тую ноч расстралялі.

Але і ў наступных гадах мы працягвалі змаганьне за Курапаты і ўшаноўвалі Ноч расстраляных паэтаў. Часта праз абразы, прычына якіх – неразуменьне сутнасьці для Беларусі Курапатаў. І вось цяпер #Ночпаэтаў адбываецца ва ўсім сьвеце – Беларусь прачынаецца.

Бо яшчэ нядаўна мноігя думалі, што гісторыя – гэта зьбег абставінаў: раз – і выпадкова адбыліся Курапаты, раз – і выпадкова катуюць на Акрэсьціна. Аднак нічога не выпадкова і нішто не зьяўляецца ніадкуль – кожнай дзеі пад небам ёсьць свая прычына і перадумова. Прычынаю таго, што з намі адбываецца сёньня, зьяўляюцца неасэнсаваныя ў 90-х гадах Курапаты. Прычынаю таго, што адбывалася ў 20-х і 30-х гадах у Курапатах, зьяўляецца адмова Бога як Творцы чалавечага жыцьця. Урэшце, браты і сёстры, нам трэба згадзіцца: прычына жахаў і 1920-х, і 2020-х – адна і тая ж.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(26)

Читайте еще

Марыя Садоўская-Камлач: Калі раней расейскія СМІ стараліся спадабацца беларусам, то сёння стаўленне іншае

Конвейер репрессий. Как юрист Зенкович выглядит после 3,5 лет в заключении. Стали известны фамилии всех 37 политзаключенных, выпущенных по амнистии. КГБ задерживает учителей со всей Беларуси по делу «Адукаванкі»

Дроздовский: «В странах Европы около 15% людей с инвалидностью, а у нас 6%. Как так может быть?»

Гребенщиков: «Людей учат, что только они правы, а все остальные — враги. С этим очень тяжелым наследием придется справляться не один десяток лет»

Мялешка: «Сказалі, вы зашмат гаворыце»

Конвейер репрессий. В Бресте политзаключенного снова приговорили к колонии – а также его жену. Почобут согласился на выезд из Беларуси еще в апреле – Анжелика Борис. Названы имена десятков политзаключенных, вышедших в «четвертой волне»