Зараз гэта краіна, якую працягваюць кантраляваць сілавікі і ў якой немагчыма быць свабодным і займацца творчасцю, і ўвогуле нават казаць пра тое, што ты лічыш.
Філіпенка: Мільёны беларусаў маўчаць не таму, што падтрымліваюць усё, што адбываецца ў краіне
Пісьменнік — пра тое, як ставіцца да людзей, якіх прымусілі падпісаць дакументы аб супрацы з КДБ, і што адчуваюць суайчыннікі ў краіне пад кантролем сілавікоў.

— Мільёны беларусаў працягваюць жыць у Беларусі і нібыта не выходзяць на пратэсты, і нібыта маўчаць, — кажа Саша Філіпенка ў інтэрв’ю на Свабода Premium. — Але ж яны маўчаць не таму, што падтрымліваюць усё, што адбываецца ў краіне, а таму, што ў іх няма магчымасцяў выходзіць. І калі б у іх была гэтая магчымасць, і калі б была магчымасць ва ўсіх людзей, якія зараз апынуліся за межамі краіны, вяртацца, то мы б пабачылі нейкую іншую краіну.
…Мы разумеем, што людзі зноў і зноў плоцяць штрафы, апынаюцца за кратамі. Мне падаецца, што шмат беларусаў проста стамілася. Немагчыма ўвесь час знаходзіцца ў барацьбе. За 5 год (з 2020 года – “С”) дзеці выраслі, ім трэба ісці ва ўніверсітэт. Нейкія бытавыя праблемы, хваробы — шмат чаго адбываецца як у людзей, якія з’ехалі, так і ў людзей, якія засталіся.
І канешне, мне падаецца, што няма ніякай сацыялогіі з-за гэтых умоў. Калі б мы апынуліся ў краіне, дзе кожны можа сказаць тое, што ён думае, тады б мы даведаліся.
Пра прымус падпісваць дакументы аб супрацы з сілавікамі і спецслужбамі
— Мы павінны падтрымліваць людзей, якія выходзяць і якія апынуліся ў гэтай сітуацыі. Самае галоўнае: яны павінны ведаць, што грамадства на іх баку, што няма ніякага асуджэння, і калі яны нешта падпісваюць, мы разумеем, пад якім ціскам яны знаходзяцца.
І калі чалавек вырашыў для сябе, што каб апынуцца на свабодзе, ён нешта падпісвае, гэта яго выбар, і мы не можам нічога пра гэтае казаць. І потым, калі чалавеку патрэбная нашая падтрымка, мы павінны падтрымаць яго. Мы можам з ім паразмаўляць пра гэта, калі ён хоча пра гэта размаўляць.
Але кожны чалавек, які апынуўся за кратамі, павінен ведаць, што грамадства яго падтрымлівае і што гэта наша віна ў тым, што ён апынуўся за кратамі, і мы не можам нічога зрабіць, каб яго адтуль вызваліць.
…Я ведаю, як мой бацька запісваў відэа, у якім асуджае маю дзейнасць, і як гэта робіцца. Трэба нічога ўвогуле не разумець пра Рэспубліку Беларусь, каб не разумець, як гэта адбываецца.
Людзі, якія запісваюць гэтыя відэа і ідуць на кантакт, не таму, што яны раніцай расплюшчылі вочы і падумалі: чаму б нам...
Адзінкі робяць гэта па сваім жаданні, мяркуе Саша Філіпенка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное