Общество

Фотафакт. Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні

Лідар беларускіх дэмсіл далучылася да акцыі салідарнасці ў Вільні, прысвечанай ушанаванню памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх людзей, якіх закатаваў рэжым Лукашэнкі.

Ціханоўская выступіла з прамовай, падчас якой нагадала пра ахвяраў рэжыму і падзякавала ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца:

«Я выходжу», такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне.

Раману быў толькі 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем як і многія іншыя беларусы. Іх ахвяры былі не дарэмныя.

Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(13)