Каманда офіса Ціханоўскай павіншавала дзяцей палітвязняў з Новым годам і Калядамі
Прадстаўнікі офіса лідаркі дэмсіл далучыліся да ўдзелу ў штогадовай «Каляднай пошце» — ініцыятыве, якая здзяйсняе мары дзяцей палітвязняў і кладзе падарункі пад ялінку.
Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі адзначыў, што сёння тысячы нашых грамадзянаў знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах.
— Шмат у каго з іх ёсць дзеці, якіх таксама караюць — забіраюць маму і тату. Гэтым дзецям, як і ўсім дзецям, патрэбныя любоў і клопат. І мы можам дапамагчы: перадаць ім кропельку нашай любові, далучыўшыся да дабрачыннай акцыі.
Зычу ўсім дзеткам палітзняволеных у Новым годзе сустрэць на волі і абняць бацькоў. І каб больш ніколі ў Беларусі нікому не было дазволена рабіць дзяцей ахвярамі некантраляваных палітычных амбіцыяў.
Партнёры акцыі 2024:
- Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»;
- Праваабарончая ініцыятыва dissidentby;
- Аssociation of Belarusians in America;
- Belarusische Gemeinschaft RAZAM;
- Народныя Амбасады Беларусі.
Читайте еще
Избранное