Таму ўвесь знешнепалітычны лейтматыў менавіта такі: я хачу легітымацыю праз нейкае міжнароднае прызнанне. Бо ён хоча неяк ускочыць у мірныя перамовы па Украіне.
Кавалкін: «Гэта не эканоміка краіны – гэта эканоміка сям’і Лукашэнкі і асобных алігархаў»
Кіраўнік праекту «Кошт урада» — пра адзіны прынцып, па якім будуецца знешняя палітыка Беларусі.
— Візіты на Бліжні Усход і ў Афрыку для Лукашэнкі — выключна асабістая гісторыя. Яны не маюць ніякага дачынення да развіцця эканомікі краіны. Лукашэнка шукае легітымацыі, — адзначыў Уладзімір Кавалкін на Еўрарадыё. — Ён сустракаецца з тымі, хто гатовы з ім сустракацца.
Бо апроч прадстаўнікоў гэтых краін — Афрыкі, Бліжняга Усходу —з ім ніхто не стане сустракацца. Ён, як кажуць, нерукапажатная персона.
Адсюль усе гэтыя паездкі. Зразумела, што ніякай эканомікі там не будзе, можа, толькі сыны адкрыюць нейкую кампанію-пракладку, якая будзе нешта туды-сюды ганяць.
Але гэта не эканоміка краіны – гэта эканоміка сям’і Лукашэнкі і асобных алігархаў.
Таксама Кавалкін кажа, што не з'яўляюцца прадуктыўнымі і кантакты беларускага рэжыму з Кітаем.
— Кітаю ад Беларусі патрэбны транзіт і тое, што называецца, «отверточная сборка», то-бок лагістычны склад, плюс нейкая лёгкая перапрацоўка, не тэхналагічная.
Але праз тое, што Лукашэнка пасварыўся з усімі заходнімі партнёрамі, праз тое, што ён знаходзіцца пад санкцыямі, ён Кітаю зараз нецікавы.
У чым адрозненне мэтаў Кітаю і Лукашэнкі. Кітай — гэта стратэг, а Лукашэнка — тактык. Яму патрэбна тут і зараз, а заўтра хоць патоп. А Кітай, калі ўкладае грошы, можа чакаць і дзесяць, і дваццаць год.
Таму з гэтай краінай у Лукашэнкі нешта атрымаецца толькі ў тым выпадку, калі ён зможа наладзіць транзіт. А транзіт ён зможа наладзіць, калі вырашыць пытанне з санкцыямі, — зрабіў выснову Кавалкін.
Читайте еще
Избранное