Конвейер репрессий. Онкобольного ликвидатора аварии на ЧАЭС обвиняют в клевете на Лукашенко. В соцсетях Николая Статкевича нашли «экстремизм»

Хроника политического преследования 5 мая.

Хворага на рак ліквідатара аварыі на ЧАЭС Целепуна вінавацяць у паклёпе на Лукашэнку

Стала вядома, у чым вінавацяць праваабаронцу з Мазыра Ўладзімера Целепуна, якога затрымалі 10 красавіка 2026 году, піша Радыё Свабода.

Паводле інфармацыі ягоных калег-праваабаронцаў, Целепуну інкрымінавалі арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і арт. 367 («паклёп на Лукашэнку»). Максымальнае пакараньне паводле гэтых артыкулаў — да 6 гадоў зьняволеньня.

Пасьля затрыманьня Ўладзімера Целепуна тры дні трымалі ў мазырскім ізалятары, адкуль перавезьлі ў гомельскі СІЗА. У якіх умовах там апынуўся праваабаронца, дакладна невядома.

Адвакат, які зь ім сустракаўся, пра ўмовы нічога не сказаў, спасылаючыся на падпіску, дадзеную сьледзтву, сказаў Радыё Свабода праваабаронца Леанід Судаленка: «Ён хворы на рак, цяпер у стадыі рэмісіі. Хто яго бачыў перад арыштам, адзначаюць, што вельмі схуднеў. Ясна, што патрэбны дагляд, увага лекараў, але ў СІЗА гэта забясьпечыць будзе складана, ведаю па сабе, год там быў. Нават невядома, ці атрымлівае ён патрэбныя лекі. Была надзея, што зьменяць меру стрыманьня на падпіску, улічаць ягоны ўзрост і стан здароўя, але на такі гуманны крок сьледзтва не пайшло».

Уладзімер Целяпун з Мазыра, яму 70 гадоў. Ён вядомы палітычны актывіст, праваабаронца, узначальваў гарадзкі клюб шматдзетных сем’яў.

У 1986 годзе браў удзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі, шмат гадоў быў актывістам Чарнобыльскага руху, абараняў правы ліквідатараў, у 2010 годзе ва Ўкраіне яго ўзнагародзілі «Чарнобыльскім крыжам: Мужнасьць, Годнасьць, Гуманнасьць».

В соцсетях Николая Статкевича нашли «экстремизм»

Экс-политзаключенный Николай Стакевич написал в своем телеграм-канале о том, что его страница в Фейсбуке признана «экстремистскими материалами».

Соответствующее решение 23 апреля принял Ленинский суд Гродно.

Политик пояснил, что не имеет доступа к своей странице последние 6 лет, но решение суда он считает прогнозируемым.

Основанием для решения суда стало размещение на странице политика репостов с других страниц, признанных властями «экстремистскими материалами». А также подписок на запрещенные властями страницы.