Конвейер репрессий. Тихановская: «Режим уничтожает людей не только в тюрьмах»
Хроника политического преследования 12 декабря.
Ціханоўская — пра самагубства беларускай актывісткі: «Рэжым знішчае людзей не толькі ў турмах»
— 10 снежня скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчыну судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, падвяргалі вобшукам і псіхалагічнаму гвалту, — напісала Святлана Ціханоўская. — Немагчыма нават усвядоміць, праз што прымусілі прайсці чалавека, што вырашыўся на такі страшны крок — крок адчаю і незваротнасці...
Рэжым знішчае людзей не толькі ў турмах. Ён руйнуе здароўе — як фізічнае, так і псіхічнае — цкаваннем, пагрозамі пераследу, бясконцымі маніпуляцыямі. У нейкі момант сэрцы нават загартаваных беларусаў не вытрымліваюць.
Такія навіны выклікаюць жудасць і боль. Рэпрэсіі і войны здольныя выбіць глебу з-пад ног і давесці да роспачы самых светлых людзей. Кожны з нас вымушаны змагацца з бясконцымі складанасцямі жыцця.
Калі ласка, звяртайце ўвагу на вашых блізкіх і родных. Запытвайце пра іх справы, падтрымлівайце ў час небяспекі і заставайцеся побач адно з адным. Калі вы адчуваеце адзіноту і цяжар турбот, шукайце дапамогу сярод родных і дзяліцеся болем.
У гэты цяжкі момант я хачу выказаць шчырыя спачуванні родным Святланы. Страта блізкага чалавека — гэта неверагоднае гора, з якім не параўнаецца нішто.
Суд признал инстаграм главного редактора «Белсат» Алины Ковшик «экстремистскими» материалами
9 декабря суд Ленинского района Бреста признал инстаграм главного редактора «Белсат» Алины Ковшик «экстремистскими» материалами. Информация об этом появилась в обновленном «списке экстремистских материалов», обратила внимание Медиазона.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное