«Лукашэнку так не ахоўваюць». Беларусы з Канарскіх астравоў падзяліліся расчараваннем ад візіту папы рымскага
Беларусы з Гран-Канарыі (Канарскія астравы) падзяліліся з «Салідарнасцю» ўражаннем ад візіту Льва XIV, які адбыўся 11 чэрвеня.
– Наша дачка ўдзельнічала ў арганізацыі імшы папы рымскага на стадыёне, але засталася расчараваная, спазнаўшы ўнутраную кухню. Па сканчэнні Леў XIV меўся сустракацца з удзельнікамі арганізацыі імшы, і яна хацела пры гэтай нагодзе нагадаць яму пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, падмацаваць, так бы мовіць, нядаўні ліст Алеся Бяляцкага, які сустракаўся з папай рымскім некалькі тыдняў таму.
Але і імшу скарацілі, і сустрэчу адмянілі— да вялікага расчаравання ўсіх удзельнікаў, у тым ліку нашай дачкі. Прычыны скарачэння абяцанай праграмы не патлумачылі. Пры гэтым папа рымскі выляцеў з нашага вострава на Тэнэрыфэ толькі назаўтра раніцай, – расказала «Салідарнасці» сям'я беларусаў, якая эмігравала на Канарскія астравы.
Былыя жыхары Мінска таксама засталіся здзіўленыя ўзроўнем аховы папы рымскага:
– Мы жартуем, што Лукашэнку так не ахоўваюць, як Льва XIV, не кажучы ўжо пра іспанскага караля, чый візіт сюды мы назіралі раней. З мацярыка панавезлі паліцэйскіх з сабакамі, перакрывалі паўвострава (таму адмянялі заняткі ў школах і шмат дзе працу).
Мы такога шухеру на востраве дагэтуль не бачылі. Для параўнання: іспанскае кіраўніцтва – кароль і прэм'ер-міністр — прыязджаюць незаўважна і да іх прыезду мясцовасць зусім не рыхтуюць.
Читайте еще
Избранное