Общество

На волю выйшаў бізнэсмен Аляксандр Кныровіч, ён адсядзеў 3 гады з 6

У ліпені 2018 года яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі за дачу хабару і ўхіленне ад выплаты падаткаў, нагадвае «Наша Ніва».

Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсменаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў.

У чэрвені з гэтай калоніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Бялецкі і былы намеснік міністра аховы здароўя Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю. Яны былі памілаваныя.

Прычыны, па якіх быў вызвалены Кныровіч, пакуль невядомыя. Але апошнім часам на свабоду выходзяць вязні, якім пералічылі тэрмін утрымання ў СІЗА да суда. Цяпер дзень пад вартай залічваецца за паўтара дня ў калоніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(24)