Навумчык: «Імклівая мілітарызацыя Беларусі будзе суправаджацца яшчэ большай хваляй тэрору і рэпрэсій»
Палітычны аглядальнік – пра ўваход у Беларусь расейскага войска.
– Крыху ваеннай арыфмэтыкі. Заяўлена, што ў Беларусь уваходзяць дзевяць тысяч расейскіх вайскоўцаў. Дапусьцім, толькі дзевяць. 9 000 – гэта прыблізна 10 тактыча-батальённых груп, – піша Сяргей Навумчык.
З Украінай з боку РФ цяпер ваюе (дадзеныя розьняцца, часам істотна, але вазьму сярэдняе) – 30-40 тактычна-батальённых груп.
Груба кажучы, у Беларусь уваходзіць траціна-чвэрць таго, што вядзе баявыя дзеяньні ва Ўкраіне на першай лініі.
Цяпер уявіце, што іх кінуць на Кіеў. Так, канешне, гэта – пераважна неабучаныя «мобікі», гарматнае мяса. Але каб спыніць іх, УСУ спатрэбіцца зьняць з паўднёвага фронту пэўную колькасьць тых жа батальённых груп. Бо адной толькі артылерыяй і тэрытарыяльнай абаронай не абыйдзешся.
А гэта я яшчэ не прыгадаў прыгнаныя з РФ у Беларусь МіГ-31 – прынцыпова, якасна іншы від баявых самалётаў. Зусім забыўся пра ўжо занятыя расейцамі беларускія ваенныя аэрадромы. І шмат чаго іншага. Ну і, нарэшце, т.зв. беларускае (правільней – антыбеларускае, антынацыянальнае) войска.
Усё гэта ў разы павялічвае ступень ваеннай эскалацыі ў Беларусі і вакол Беларусі.
Хаця я па-ранейшаму прытрымліваюся свайго выказанага яшчэ вясной меркаваньня, што Пуціну т.зв. беларускае войска патрэбнае для арганізацыі правакацый на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Леташні «мігранцкі крызіс» мог быць рэпетыцыяй, спосабам, кажучы вайсковай мовай» прамацаць абарону праціўніка».
У выпадку, калі лукашэнкаўскае войска сунецца на тэтыторыю краінаў NATO, яно, ясна, будзе разьбіта – але цалкам магчыма, што Пуціну якраз гэта і трэба. Тады з Расеі можна нагнаць войска яшчэ болей, для «абароны саюзьніка». Могуць быць і іншыя варыянты.
У кожным разе, імклівая мілітарызацыя Беларусі будзе суправаджацца яшчэ большай хваляй тэрору і рэпрэсій – хаця куды ўжо больш.
Таму цяперашні ўваход у Беларусь расейскага войска – падзея вельмі сур'ёзная. Думаю, самая сурʼёзная з 24 лютага.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное