Пяць пытанняў па сітуацыі на мяжы, на якія пакуль няма адказу
Наша Нiва агучвае: як тысячы мігрантаў удалося адначасова дабрацца да мяжы і арганізавацца ў калону?
- Самае цікавае ў сітуацыі, што адбылася, гэта якім чынам тысячы мігрантаў удалося адначасова дабрацца да мяжы і арганізавацца ў калону? І як гэтага не заўважылі сілавыя структуры Беларусі?
- Чаму беларускія памежнікі не затрымліваюць мігрантаў за незаконнае перасячэнне мяжы?
- За выхад на праезную частку дарогі і ўдзел у масавых шэсцях дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі былі прыцягнутыя да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці. Чаму мігрантаў, якія ішлі па праезнай частцы арганізаванай калонай, не затрымалі?
- Чаму беларускі бок не разбівае палатачныя лагеры для людзей, якіх, як сцвярджаецца, «выціснула» Польшча? Чаму ім не прапануюць размясціцца ў часовых міграцыйных цэнтрах, якія існуюць, прычым былі збудаваныя за сродкі Еўрасаюза ды іншых міжнародных структур? Мігранты вымушаныя жыць на мяжы ў вельмі цяжкіх умовах, тым больш цяпер, у час халадоў.
- Чаму мігрантам не прапануюць прытулак у Беларусі? І чаму на сітуацыю не рэагуе беларускае прадстаўніцтва ААН?
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное