«Усё» ў яго выпадку — гэта ўлада і бяспека яго і ягонай сям'і. Бяры вось гэта, тое, а ў дадатак яшчэ і вунь тое. А вось гэта — армія — хай застанецца ў мяне. Кантроль над арміяй — гэта ключ да ўлады.
Рудкоўскі: Ці Лукашэнка сапраўды супраціўляецца ціску Крамля?
Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі – пра адносіны паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі.
– Уявім сабе, што заходзіць у чужы дом мускулісты злодзей і кажа гаспадару: аддавай брыльянты, грошы і ключы ад дома, – піша Рудкоўскі. – Каб не страціць усё, гаспадар, хутчэй за ўсё, пачне гандлявацца, напрыклад: бяры, калі ласка, брыльянты, грошы, банкаўскую картку і ключы... ад аўтамабіля. Нягледзячы на шматразовыя патрабаванні аддаць ключы ад кватэры, гаспадар у выніку іх не аддаў.
Цяпер пытанне: ці гаспадар супраціўляўся ці не супраціўляўся?
З аднаго боку, не толькі аддаў брыльянты і грошы, але яшчэ ад сябе запрапанаваў банкаўскую картку і ключы ад аўтамабіля. З другога боку, ключы ад дома не аддаў, нягледзячы на патрабаванні і магчымыя пагрозы.
Лукашэнка знаходзіцца ў вельмі хісткім становішчы (міжнародная ізаляцыя, высокі негатыўны рэйтынг, відмо эканамічнай рэцэсіі). І яго паводзіны вызначаюцца пытаннем: што аддаць, каб не страціць усё?
Да гэтага ключа прычэплены і іншы ключ: адсутнасць пратэстаў. Калі хоць адзін з гэтых ключоў Лукашэнка аддасць, то перспектывы захавання ўлады стануць яшчэ больш бляклымі. Калі згубіць абодва, то такая перспектыва практычна цалкам знікае.
А скуль ведаем, што ўвогуле ёсць/быў які-кольвечы ціск? Ну, каб там прымусіць Лука-Шэнку высылаць войска?
На 100% не ведаем. Але ёсць ускосныя падставы лічыць гэта імаверным. Ужо з сакавіка пуцінскія генералы са скуры вон вылазілі, каб нейк папаўняць страты ў жывой сіле: і на Бліжнім Усходзе шукалі, і крымінальных турэмнікаў пачалі вербаваць, і ўрэшце рэшт рашыліся на частковую мабілізацыю.
У той самы час у «саюзніцкай» Беларусі – 50 тыс. дзейных вайскоўцаў і каля 300 тыс. у запасе.
Цягам трывання вайны Лукашэнку сем разоў выклікалі да Пуціна. Тэма заангажавання беларускіх вайскоўцаў была, хутчэй за ўсё, адной з найважнейшых у ходзе гэтых сустрэч, прынамсі часткі з іх.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное