Семчанка: «Я прыходзіў у пул, каб біцца з Расіяй»
Былы палітвязень Дзмітрый Семчанка – пра працу журналістам у пуле Лукашэнкі, успрыманні навіны пра смерць бацькі і высновах пасля ўсяго перажытага.
Журналіст і тэлевядоўца Дзмітрый Семчанка звольніўся з телеканала АНТ у жніўні 2020 года. У 2022-м яго арыштавалі і прысудзілі да трох гадоў калоніі, якія ён адбыў цалкам. У інтэрв'ю ТОК ураджэнец Магілёва ўзгадаў, што ў падлеткавым узросце цікавіўся беларускай гісторыяй і выказваннямі нацыянальных дзеячоў пачатку XX стагоддзя.
Трапіўшы на АНТ, журналіст, па яго словах, мог ствараць праблемныя сюжэты і таму адчуваў, што прыносіць карысць грамадству.
Згадваючы пераход у склад пула Лукашэнкі, Семчанка нагадаў, што гэта адбылося ў 2014 годзе пасля акупацыі Расіяй Крыма і часткі Данбаса, піша Наша Ніва:
– Расія пачынае жэрці свае, як яны лічаць, тэрыторыі, якія належалі гэтай імперыі. І я разумеў, што гэты гістарычны час, калі Расія можа нас увогуле зжэрці... Яго (Лукашэнкі – С.) ўласнае крэсла стала як бы сінонімам суверэнітэту. Бо ён не аддае сваё крэсла, ён не аддае сваю ўладу Расіі і не аддасць. Я разумеў, што ён будзе зараз біцца за сваё крэсла. І калі Расія не зможа зжэрці нас у гэты гістарычны перыяд, у нас будзе шанец пабудаваць нацыянальны падмурак. Я прыходжу ў пул у той момант — біцца з Расіяй.
Расказываючы пра знаходжанне ў калоніі, Семчанка ўзгадаў, як яму было балюча, калі ён атрымаў звестку пра смерць свайго бацькі: журналіст пастараўся схавацца ад вачэй іншых людей, не плакаў, а «проста выў».
Негледзячы на ўсё перажытае, Семчанка ні аб чым не шкадуе. У калоніі журналіста спрабавалі прымусць даць інтэрв'ю прапагандыстам, але ён змог адмовіцца, адзначыўшы, што ўсё роўна не скажа таго, што ад яго хочуць пачуць.
Аднак Семчанка пабачыў супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання, якія прыехалі здымаць іншых палітвязняў. У тым ліку аператара, з якім ён калісьці быў разам быў у цяжкай камндзіроўцы ў Венесуэле.
Семчанка ўзгадаў, як ён «стаяў лысы, схуднелы, у робе», а яго былыя калегі былі радыя, што не паўтарылі яго «памылку»:
– Але я падумаў: я нават зараз не памяняўся бы з імі месцамі.
Читайте еще
Избранное