Аднак пагражаць жа хочацца. У такім выпадку трэба выбраць нейкага блазна. У якасці такога знайшоўся Лукашэнка. То-бок выбралі таго, каго не шкада.
Тышкевіч: «Для Расіі рэзон – зрабіць таксічным самога Лукашэнку»
Аналітык Ігар Тышкевіч у каментары Филину — пра тое, як Крэмль выкарыстоўвае беларускага кіраўніка, і што стаіць за мэсэджамі з Украіны.
Ні ядзернай зброі, ні ракеты «Арэшнік» у Беларусі няма. Такі вынік зрабіў аналітык Ігар Тышкевіч, які сачыў за сумеснымі вучэннямі Беларусі і Расіі.
Нагадаем, у Беларусі на гэтым тыдні пачаліся вучэнні па баявым прымяненні ядзернай зброі з удзелам расійскіх вайскоўцаў. Галоўныя высновы пра зборы «Филин» папрасіў зрабіць аналітыка Ігара Тышкевіча.
— Усе ранейшыя пагрозы Лукашэнкі былі толькі інфармацыйнай аперацыяй, таму што пагрозы ў бок іншых краінаў патрэбны Расіі, — падкрэсліў суразмоўца. — Бо калі ты ў чужой краіне праводзіш вучэнні па ядзернай зброі, ты мусіш правяраць першымі тыя сістэмы, якія стаяць у гэтай краіне. Але замест гэтага ты аднекуль цягнеш адну ракетку «Іскандэра».
Ігар Тышкевіч лічыць, што для выкарыстання менавіта Лукашэнкі для агучвання пагрозаў ёсць адразу некалькі прычын:
— Першы рэзон для Расіі — уласна, сама пагроза, што яна можа ўжываць ядзерную зброю. Другі рэзон — зрабіць таксічным самога Лукашэнку.
Хачу нагадаць, што на пачатковым этапе такім асноўным умоўным пагражальнікам з боку РФ быў Мядзведзеў і парачка дэпутатаў Дзярждумы. Але пасля вельмі рэзкай рыторыкі Кітая расійскія афіцыйныя асобы перасталі так актыўна казаць пра ядзерную зброю.
Так, хтосьці лічыць, што ў Лукашэнкі ёсць шпіц, а ў Пуціна ёсць Лукашэнка, і адпаведна да яго ставіцца. Плюс сам Лукашэнка, калі агучвае такія тэзы, зводзіць сябе на ролю такога шпіца, як бы мовіць, далі пагавкаць. Але для пэўнай часткі людзей гэта ўсё ж такі нейкая пагроза.
І трэці рэзон для Расіі не мець у Беларусі зброі, а толькі пагражаць, каб усё было прадугледжана на выпадак нейкіх раптоўных зменаў.
Бо калі ўявіць, што ядзерная зброя ў РБ рэальна ёсць, а з Лукашэнкам раптам нешта здарыцца, першае сур’ёзнае пытанне будзе не да Мінску, а будзе званок у Маскву: «Ребята, что з вашим чемоданчиком?».
Таксама гэта яшчэ адно засцеражэнне, каб Беларусь, умоўна, не папаўзла кудысьці ў бок, тым больш працягваецца амерыканскі трэк. І тут як раз убілі колышак на мяжы, то-бок гэта маё.
— Напярэдадні прагучала заява Зяленскага пра магчымасць прэвентыўнага ўдару не толькі па расійскіх тэрыторыях, але і па «фактычным кіраўніцтве Беларусі». Што гэта азначае?
— На мой погляд, гэта такое запрашэнне да дыялогу, і Лукашэнка ўжо на яго адрэагаваў сваёй заявай, што гатовы прыехаць у Кіеў. У Кіеве натуральна ніхто яго прымаць не будзе.
І ўсё ж не буду здзіўлены, калі бліжэй да восені пэўная частка перамоваў паміж Украінай і афіцыйным Мінскам стане публічнай. Гэта тое ж самае, як польска-беларускі перамоўны трэк.
Значыць, і Украіна выстаўляе нейкія свае прэтэнзіі, сваё бачанне, і, адпаведна, варыянты супрацоўніцтва.
— Пра што яны могуць дамаўляцца, пра якое супрацоўніцтва ідзе гаворка?
— Фармальна тэма ёсць. Злучаныя Штаты ціснуць на Украіну, у тым ліку з жаданнем мець у будучым транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз тэрыторыю краіны.
Менавіта гэту тэму зараз агучылі міжнародныя СМІ. Праз Украіну, на мой погляд, прадугледжаны паралельны з літоўскім маршрут. І калі пра гэта ўжо піша прэса, відаць, пэўныя размовы паміж амерыканскім і ўкраінскім бокам адбыліся.
А далей усё проста. Нагадаю, як пачынаўся асобны польска-беларускі трэк. Палякі паднялі стаўкі і фактычна абазначылі, што ў іх ёсць уласныя прэтэнзіі да Мінску. Яны перакрылі мяжу, і кейс Пачобута і міграцыйны крызіс выйшлі ў асобны трэк. І яны свайго дамагліся, яны пэўна прасунулі свае інтарэсы.
Калі Украіна будзе маўчаць, а суседнія дзяржавы дамаўляцца з Мінскам, то ўкраінскіх інтарэсаў у гэтай схеме не будзе зусім.
— А ў чым тут могуць быць украінскія інтарэсы?
— Гэта і эканоміка, і палітыка — там усе разам. Здаецца, цалкам пакет зараз і фармуецца.
Читайте еще
Избранное