Упершыню з пасляваенных часоў скарацілася насельніцтва Мінска
Насельніцтва Беларусі ў апошні час устойліва скарачалася з 1994 года. Але сталіца краіны так жа ўпарта прырастала новымі жыхарамі. А вось у 2020 годзе насельніцтва Мінска раптоўна зменшылася. Такія даныя даводзіць Белстат, піша Наша Ніва.
Так, на канец 2018 года ў Мінску пражывала 2 012 896 чалавек,
на канец 2019 года — 2 020 133 (+7 237),
на канец 2020 года — 2 009 786 (-10 347).
Змяншэнне колькасці насельніцтва Мінска адбылося ўпершыню з 1939 года. Зразумела, калі не лічыць часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хаця даныя з 1941 па 1950 гады Белстат і не прыводзіць.
Афіцыйныя ўлады ніяк не каментуюць гэту зʼяву. І наогул не згадвалі пра гэта.
Галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год — каранавірус і выбары-2020, з усімі наступствамі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное