Вольны Беларускі Ўніверсітэт праводзіць набор на адукацыйныя курсы
Што выкладаюць і як трапіць?
Вольны Беларускі Ўніверсітэт імкнецца стварыць адкрытую і свабодную адукацыйную прастору для беларусаў, незалежна ад палітычных і сацыяльных прэферэнцыяў, а таксама даць кожнаму магчымасць атрымаць якасныя веды, неабходныя для асабістага і прафесійнага росту, і для развіцця грамадства ў цэлым.
Адукацыйныя курсы ахопліваюць шырокі спектр тэмаў, ад гуманітарных навук да сацыяльных і эканамічных пытанняў, што дазваляе студэнтам атрымаць навыкі, неабходныя для будучыні краіны і яе дэмакратычных пераўтварэнняў.
Вы можаце зарэгістравацца на наступныя курсы:
Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека
Гэты курс прапануе сучасную і практычную інфармацыю пра функцыянаванне інстытутаў, якія стаяць на абароне правоў і свабодаў чалавека.
У рамках курсу будуць разглядацца роля і ўплыў такіх арганізацыяў, як Рада Еўропы, АБСЕ і Еўрапейскі звяз, на фармаванне сучасных стандартаў абароны правоў чалавека.
Рэгістрацыя да 12 кастрычніка: https://volny-uni.eu/eurapeiskaia-sistema-abarony-pravou-chalaveka
Курс па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя
Ён дапаможа набыць ці пашырыць веды пра фармаванне беларускай нацыі і яе ролі ў міжнародных дачыненнях Еўропы.
Будуць абмяркоўвацца ключавыя падзеі і працэсы, якія вызначылі шлях Беларусі ў XX стагоддзі і яе ўзаемаадносіны з суседнімі краінамі і сусветнай супольнасцю.
Рэгістрацыя да 12 кастрычніка: https://volny-uni.eu/kurs-pa-historyi-belarusi
Курс па гісторыі Беларусі: снежань 1991-лістапад 1996
Гэты курс дазволіць удзельнікам паглыбіць свае веды і аналітычныя навыкі, вывучаючы гісторыю Беларусі другой паловы 1980-х - першай паловы 1990-х гадоў.
Будуць разгледжаны прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру, пачынаючы з атрымання дзяржаўнасці ў 1991 годзе і заканчваючы зменамі палітычнага курсу ў 1996 годзе.
Рэгістрацыя да 12 кастрычніка: https://volny-uni.eu/kurs-pa-historyi-belarusi-1991-1996
Знешняя палітыка Беларусі
Курс асвятляе пытанні знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку яе ўзаемаадносіны з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Удзельнікі атрымаюць навыкі аналізу знешнепалітычных выклікаў і магчымасцяў для краіны ў сучасных умовах.
Рэгістрацыя да 12 кастрычніка: https://volny-uni.eu/zneshniaja-palityka-belarusi
Шлях да Еўрапейскага звязу
На курсе вы атрымаеце ўнікальныя веды пра выклікі і магчымасці еўрапейскай інтэграцыі для новых чальцоў ЕЗ, зразумееце, як функцыянуе Еўрапейскі звяз і яго палітычныя ды эканамічныя структуры, прааналізуеце ўплыў сяброўства ў ЕЗ на развіццё асобных сфераў і абмеркуеце сцэнары далейшага развіцця ЕЗ.
Мова выкладання: польская
Рэгістрацыя да 12 кастрычніка: https://volny-uni.eu/collegium-civitas
Читайте еще
Избранное