Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду Каліноўскага»
«Думкі і сэнсы, якія варта пачуць і сучасным беларусам».
Выдавецтва Litaralna прэзентавала аўдыёкнігу «Мужыцкая праўда», якая складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газеты. У іх Кастусь Каліноўскі звяртаўся да суайчыннікаў да i падчас паўстання. Усяго выйшла сем нумароў газеты ў перыяд 1862-1863 гг.
Зараз гэтыя выпускі агучылі сем вядомых беларусаў — Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma, Уладзімір Пугач, Мікіта Мелказёраў, Глеб Сямёнаў, Дзяніс Дудзінскі.
Паслухаць аўдыёкнігу можна бясплатна на сайце Litaralna.com.
— Мы лічым важным агучваць не толькі мастацкую літаратуру, але і беларускія культурныя здабыткі ў іншых жанрах, у тым ліку публіцыстыцы, — тлумачыць заснавальнік выдавецтва Litaralna Уладзімір Пугач. — Паўтары стагоддзі таму адукаваныя, прагрэсіўныя людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, свайго народа, на чале з Каліноўскім, трансліравалі думкі і сэнсы, якія б варта пачуць і сучасным беларусам. Менавіта таму мы вырашылі, што тут было б добра зрабіць менавіта калектыўны праект.
Гэта чацвёртая аўдыёкніга ад выдавецтва Litaralna. У лістападзе выйшлі аўдыёверсіі кніг Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, а таксама «Аповесць майго часу» Ігнація Янкоўскага.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное