Як у 19 стагоддзі нашыя народы выбралі свабоду, а не рабства, дэмакратыю, а не тыранію, так і сёння нашыя народы супольна разам супрацьстаяць расейскай імперыі і адзінаму ворагу.
«Як у 19 стагоддзі нашыя народы выбралі свабоду, а не рабства, так і сёння нашыя народы супольна разам супрацьстаяць адзінаму ворагу»
У Вільнi ўшанавалі памяць удзельнікаў паўстання Каліноўскага – 10 фота.
У нядзелю, 21 студзеня, на могілках Росы ў Вільні прайшла акцыя ўшанавання герояў паўстання 1863-1864 года. Удзел у ёй узялі лідарка дэмакратычных сіл Беларусi Святлана Ціханоўская, прэзідэнт Литвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, амбасадар Украіны Пятро Бешта.
Наўседа падкрэсліў важнасць гэтай гістарычнай падзеі. Тое, што народы аб'ядналіся, каб аказаць супраціў расeйскай імперыі. I асабліва падкрэсліў, што нашыя народы адзіныя, і гэта важна і праз гады – падтрымліваць Украіну і Беларусь.
На мерапрыемства прыйшлі шмат беларусаў. Як паведамiў карэспандэнт «Салiдарнасцi» з месца падзеі, усіх спікераў перакладалі на літоўскую. Святлана Ціханоўская распавядала на роднай мове:
Але яна перакананая, што ў Расеі нічога не атрымаецца і тыранія не выйграе. Выйграе, менавіта, дэмакратыя.
Пасля ўскладання ў капліцы кветак ад чатырох дзяржаў, кожны з чатырох прадстаўнікоў краін сказаў сваю прамову, далей быў вайсковы салют і наведаць капліцу змаглі ўсе жадаючыя. У прыватнасці, на могілках была вялікая беларуская дыяспара. Актывісты ўсклалі кветкі да месцаў пахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
У капліцы на віленскіх Росах у 2019 годзе перапавахалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.
Читайте еще
Избранное