Затрыманы сын былога міністра энергетыкі Сяргей Патупчык — другі чалавек на «Беларуснафце». І яшчэ шэраг менеджараў
Чыноўніка затрымалі, папярэдне, па крымінальным артыкуле. І разам з ім узялі яшчэ некалькі драбнейшых менеджараў з Гомеля і Рэчыцы, паведамляе «Наша н*ва».
Сяргей Патупчык — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы вытворчага аб'яднання «Беларуснафта». Па факце — другі чалавек у кампаніі, які падмяняе генеральнага пры яго адсутнасці.
Затрымалі Патупчыка-малодшага два тыдні таму. Гэтае затрыманне па часе супала з затрыманнем шэрага іншых менеджараў «Беларуснафты» ў Гомельскай вобласці.
Дакладны сэнс прэтэнзій да затрыманых невядомы.
Сяргей Патупчык — сын былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, якога адправілі ў адстаўку ў 2018-м нібыта за «спрыянне ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнэсу».
Валерый Вакульчык, старшыня КДБ, тады публічна журыў Патупчыка за нібыта існаванне падраду, сэнс якога быў у пастаўцы будматэрыялаў па завышаных цэнах на аб'екты дзяржаўнага будаўніцтва.
***
Пазней з’явілася інфармацыя, што сына былога міністра энергетыкі затрымалі з-за паста ў падтрымку Украіны.
26 лютага Сяргей пакінуў на сваёй старонцы ў Інстаграме допіс: «Fuck war. Kyiv in my heart!».
Пра гэта «Фл*гштоку» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Читайте еще
Избранное