Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі
У суботу 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Пра мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў і літаратарак піша Bellit.info.

Лявон Вольскі правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы ў эфіры «Белсата».
Дыктоўка пройдзе пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навін. Літаратар і рок-музыка будзе дыктаваць тэкст падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі. У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы».
Падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі «Белсату» Лявон Вольскі будзе дыктаваць тэкст.
У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы». Акрамя чытання тэксту, трансляцыя пакажа сам працэс: як удзельнікі пішуць, што адчуваюць, як праходзіць гэтая моўная падзея.
Бланкі можна спампаваць тут.
Пачатак а 12:05 па беларускім часе.
У нядзелю ў прамым эфіры адбудзецца сімвалічны лёгкі разбор памылак і ўзнагароджанне найлепшых удзельнікаў.
У суботу ў Беластоку адбудзецца беларуская дыктоўка да Дня роднай мовы. Пачатак а 16:30 у Беларускім Хабе «Новая Зямля». Дыктоўка будзе паводле эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…», якое перакладзена больш чым на дваццаць пяць моў свету. Дыктуе сам аўтар.
Максім Знак прачытае дыктоўку ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску.

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча «Мовы нанова» да Дня роднай мовы. Сёлета дыктоўку правядзе Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык. Пітны мёд — таксама беларуская традыцыя! Таму далей святкаванне адбудзецца ў дэгустацыйным фармаце.

У Музеі Івана Луцкевіча ў Вільні сустрэчы з пісьменніцамі і праграма для дзяцей у межах адмысловага фэсту. У Вільні ў Доме нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх) з 17:00 таксама адзначаюць Дзень роднай мовы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное