Калі праводзіць (знаёмыя нам) гістарычныя аналогіі, то яе кантраст з позьнім Байдэнам выглядаў як Гарбачоў на фоне Брэжнева ці Чарненкі.
«Камала можа перамагчы»
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў – пра пачатак перадвыбарчай кампаніі Камалы Харыс.
– Паглядзеў учора адзін з першых перадвыбарчых выступаў Камалы Харыс, – піша Цыганкоў. – Упершыню за апошнія гады бачыў у прысутных прыхільнікаў Дэмакратаў такі непадробны энтузіязм.
Яна была вельмі «глядзібельна» – вясёлая, сьмялася (ну гэта ўжо яе фірмовая фішка, відаць), адрывалася ад тэксту, адказвала на рэплікі з аўдыторыі, заражала сваімі эмоцыямі.
Калі ўлічыць, што амэрыканская прэса (якая на працэнтаў 80 за Дэмакратаў) будзе яе ўсхваляць і ўстрымаецца ад сур'ёзнай крытыкі «дзеля перамогі над Трампам», калі ведаць, што за яе падключацца ўсе зоркі Галівуду і шоў-бізнэса, калі разумець, што яна мае відавочную перавагу сярод моладзі, а прывесьці моладзь на выбары – гэта галоўная задача Дэмакратаў, якая не вырашалася з кандыдатам Байдэнам, калі ўлічыць, што Трамп узяў сабе ў віцэ-прэзыдэнты ідэйна такога ж як ён (а значыць, ніяк не пашырыў свой электарат)…
І нават калі ўзгадаць гістарычны досьвед, паводле якога віцэ-прэзыдэнты даволі часта станавіліся прэзыдэнтамі (Труман, Ніксан, Форд, Буш, Байдэн), то мы прыходзім да такой высновы:
Камала можа перамагчы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное