Лёс «Новага Часу» – у вашых руках. Рэдакцыя тэрмінова просіць падтрымкі
Журналісты выдання звяртаюцца па дапамогу. Без падтрымкі чытачоў далейшае існаванне «Новага Часу» будзе немагчымым.
— Шаноўныя беларусы! З 2002 года выданне «Новы Час» бесперапынна працавала для вас. Больш за 20 гадоў мы публікуем важныя інтэрв’ю, рэзанансныя расследаванні, палітычную аналітыку, а таксама гістарычныя артыкулы. «Новы Час» — адно з нешматлікіх цалкам беларускамоўных медыяў.
Пасля пагрому рэдакцыі ў 2021 годзе і спынення выпуску друкаванай версіі газеты мы не здаліся. Кожны дзень на сайце novychas.online з’яўляюцца захапляльныя артыкулы нашых аўтараў.
Сёння ў кіпцюрах рэжыму застаюцца 2 журналісты «НЧ» — Дзяніс Івашын і Мікалай Дзядок.
Мы вымушаныя звярнуцца да вас па дапамогу! Рэдакцыя спрабуе вырашыць праблемы, але наўпрост зараз сітуацыя крытычная. Без фінансавага ўдзелу чытачоў далейшае існаванне выдання зробіцца немагчымым. Мы вельмі хочам працаваць для вас далей, таму звяртаемся па тэрміновую падтрымку, — гаворыцца ў звароце рэдакцыі.
Падтрымаць «Новы час» праз BYSOL можна тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное