За тры гадзіны сабралі больш за 3500 еўра для Аляксандра Памідорава
Музыка звярнуўся па дапамогу для аплаты за жыллё, лячэнне, ежу і праезд.
За тры гадзіны сабралі больш за 3500 еўра для Аляксандра Памідорава, які перажывае зараз ня лепшыя часы ў эміграцыі і зарабіў сабе хваробы на будоўлях. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонда салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.
Па стане на 20.30 18 кастрычніка для Памідорава сабрана 4654 еўра.
Музыка распавёў, што сур'ёзна захварэў, не можа выконваць фізічную працу, якой зарабляў на жыццё апошнія чатыры гады — як у Беларусі, так і за мяжой.
— Мне трэба аплаціць арэнду жылля, набыць лекі і хаця б базавы набор прадуктаў, каб падтрымліваць сілы, — напісаў Аляксандр Памідораў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное