Дарэчы, сёлета беларусам прапанавалі паўдзельнічаць у «пераўліку» нацыянальнага сімвала краіны – белага бусла. Кожны жадаючы можа запоўніць анкету «Улік буслоў», размешчаную на рэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук і даслаць яе любым зручным спосабам па ўказаных адрасах.
Такі перапіс праводзіцца раз на дзесяць гадоў. Прычым не толькі ў нас, але і на планеце ў цэлым. Паводле перапісу 2014 года ў Беларусі гняздзілася 22,5 тысячы пар белакрылых птушак, якія прыносяць дзяцей.
Сёлета патомства белых буслоў сур'ёзна пацярпела падчас ураганаў, якія прайшлі па Беларусі. Беларусы актыўна ратавалі іх, прывозілі на рэабілітацыю ў дабрачынныя цэнтры па выратаванні дзікіх жывёл і птушак.
А вось – буслы, якія трапілі ў наш аб'ектыў, у канцы жніўня.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное