Конвейер репрессий. Дениса Ивашина вернули из тюрьмы в могилевскую колонию. Признали «экстремистскими» более 50 телеграм-стикеров. Олимпиадника из Речицы осудили по делу «Гаюна»

Хроника политического преследования 29 июня.

Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію № 15

Да гэтага журналіста, асуджанага да 13-гадовага зняволення, тры гады трымалі ва ўмовах строгага рэжыму ў турме ў Жодзіне, паведамляе БАЖ. Па вяртанні ў ПК-15 сваякам Дзяніса Івашына даслалі афіцыйнае паведамленне пра яго магчымае ўмоўна-датэрміновае вызваленне — пасля 13 лютага 2030 года.

Сваякі ўжо атрымалі першыя лісты з калоніі. З ліста да маці ад 18 чэрвеня вынікае, што на той момант Дзяніс знаходзіўся ў каранціне, паведаміла ў Facebook жонка журналіста Вольга Івашына. Яшчэ праз некалькі дзён паштоўка ад мужа дайшла і да яе.

Вольга адзначае, што яе непакоіць фраза пра тое, што ён пакуль не займаецца фізкультурай і «захоўвае сябе ў ашчадным рэжыме».

Паводле яе, перавод назад у магілёўскую калонію, куды Дзяніса першапачаткова накіравалі адбываць прысуд, наўрад ці можна расцэнваць як палёгку ў параўнанні з турмой, дзе журналіст адбыў мінулыя тры гады.

«Магілёўская «пятнашка» для Дзяніса насамрэч горшая за турму ў Жодзіне. Паводле загадаў кіраўніцтва ПК-15 яго там збівалі, а потым ізалявалі ад іншых вязняў у ШІЗА, каб ніхто не бачыў ягоныя сінякі. Бліжэй да пераводу ў турму яго кідалі ў ШІЗА (штрафны ізалятар) і ПКТ (памяшканне камернага тыпу) практычна бесперапынна.

Здзекваліся з яго за тое, што размаўляў і пісаў лісты па-беларуску, лісты знішчалі, забаранялі тэлефонныя званкі, прадуктовыя пасылкі, спатканні з бацькамі. І ўсё гэта за некалькі месяцаў у калоніі — ён і паўгода, здаецца, там не паспеў прабыць», — распавяла Вольга Івашына.

Са слоў Вольгі, маці журналіста днямі атрымала ад адміністрацыі калоніі афіцыйны ліст пра тое, што зняволены Дзяніс Івашын прыбыў туды 18 чэрвеня 2026 года, і што пасля 13 лютага 2030 года ён будзе мець права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Але для гэтага ён мусіць сваімі паводзінамі «даказаць уласнае выпраўленне».

Апроч гэтага ў лісце за подпісам начальніка спецаддзела калоніі з прозвішчам Масцепаненка паведамляецца, што пасля 9 студзеня 2029 года Дзяніс Івашын можа прэтэндаваць на  замену пакарання на больш мяккае.

Для гэтага таксама неабходна давесці адміністрацыі калоніі, што ён «цвёрда стаў на шлях выпраўлення». Абавязковым таксама з’яўляецца пісьмовае абяцанне «правапаслухмяных паводзін», адсутнасць спагнанняў, сумленнае стаўленне да працы і максімальнае кампенсацыя «шкоды, нанесенай злачынствам».

У сувязі з апошнім сваякам прапанавана дапамагчы кампенсаваць гэтую шкоду і «аказаць станоўчы ўплыў» на зняволенага. Паводле слоў жонкі журналіста, матэрыяльная шкода, вызначаная судом, даўно пагашаная.

«Мы спадзяваліся, што Дзяніса могуць абмяняць на нейкіх ваеннапалонных ці шпіёнаў, таму вырашылі аплаціць усё, каб гэта было ў парадку. І каб адміністрацыя калоніі не мела дадатковых рычагоў ціску на Дзяніса. Што да паведамлення з калоніі, то гэта стандартная пісулька, такую рассылаюць усім. Там, да прыкладу, указаныя нормы для вязняў па колькасці пасылак, перадач, спатканняў і гэтак далей.

Але, напрыклад, у першае перабыванне Дзяніса ў ПК-15 яму адразу скарацілі атаварку да адной базавай велічыні, хаця ўзмоцнены рэжым дазваляе дзве базавыя велічыні. Насамрэч ўсё вырашаецца адміністрацыяй», — кажа Вольга Івашына.

Журналіста прыгаварылі да пазбаўлення волі на 13 гадоў і 1 месяц з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Агулам Дзяніс Івашын знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 5 гадоў.

Олимпиадника из Речицы, который учился в БГУИР, осудили по делу Гаюна

Недавно стало известно об уголовном преследовании Даниила Брикуна. Парня судили в Минском городском суде за «содействие экстремистской деятельности» (ч. 1 и 2 ст. 361‑4 УК). Подробности неизвестны, но обычно эта статья связана с преследованием по делу «Гаюна».

Как пишет Наша Ніва, 20‑летний Даниил Брикун родом из Речицы, учился там в районной гимназии. В школе показывал отличные результаты, участвовал в областных олимпиадах по программированию, прошел сложный отбор в Национальный детский технопарк и в 2023 году окончил гимназию с золотой медалью.

После школы Брикун поступил в БГУИР на факультет компьютерных систем и сетей. Судя по данным из соцсетей, парень со школы много времени посвящал программированию и технологиям.

Ему присудили домашнюю химию.

В Беларуси признали «экстремистскими» более 50 Телеграм-стикеров

Речь идет о стикерах: «Zhyve Belarus», «Luka», «plakaty», «Дзякуй!», «Кнiжны Воз», «Кастусёк», «Кусь за Беларусь», «Перасека», «Жыве Беларусь!», «Беларусь перадусiм!», «Беларусь БЧБ», «Беларусь», «Жыве Беларусь», «Беларусь Мемная (БМ)», «Беларусь:) by»)», «Мая Краiна Беларусь», «Belarus gang», «-zashkvarka», «baranovichi», «INeedHelpBy», «Страна Для Жизни», «tut_bay», «Народная Грамада», «CatFree_pack», «vybory2020», «хлопотное дельце», «freebelarus», «ягуляю», «людирб», «by», «Politzekme», «Belarus️», «Серебрянка Партизанская», «Byarm», «BelUkr by», «Простыя словы», «kara_bel», «Belarus Symbols», «Flags», «razam», «Жыве беларусiк», «Conversations in», «basta_bel», «Жыве Беларусь!», «Погоня», «Беларусь головного мозга», «Miron», «Malawanycz», «Rebels!», «Belsat», «Сцяг Беларусi», «Беларускiя сымбалi», «Чай з малиновым варэннем», «belball», «Саша 3%, «Nexta».

Решение было принято в один день 24 июня Партизанским районным судом Минска, сообщает Вясна.

Очередное пополнение «Списка экстремистских материалов»

В обновленный «Список экстремистских материалов» попали:

  • Telegram-каналы и чаты «Sampo», «Фасция», «Коласа-Восточная-Белинского-Мележа», «ГАИ Поставы», «BelarusWithUkraine», «Стачком Гродно Химволокно», «Хор вольных беларусаў»;
  • Instagram страницы «bulbamovie», «беларускi варушняк», «unidby», «soncau.d», «polackija_labirynty», «dignityinstitute», «alexandrrudenok76097», «freeebelarus_1»;
  • Страницы в Facebook «Алесь Солiк», «Stefan Kulčanka», «Alena Dziadziulia», «Michaеl Kucherov», «Белсат по-русски», «Вячеслав Голик», «Pavel Marinich», «Anton Motolko», «Владимир Жигарь», «Katarzyna Jerusalimskaja», «Aleksandra Herasimenia», «Палiтвязнi Беларусi»;
  • Сайт «pinsk.lifе»;
  • Страница во «Вконтакте» «Вячаслаў Голiк»;
  • Страница в соцсетях проекта «Либертарианское Движение Беларуси»;
  • Страницы в «Одноклассниках» «Раман Мiшчанка», «Мы против Декрета №3»;
  • YouTube-каналы «Рацыя», «ПЕРШЫ ГАЛАСЫ рэгiёнаў Беларусі»;
  • Страницы в Threads «pekar_andrej», «Franak Viacorka», «Valery Babaian», «in_victus_1863tattoo», «Зеркало. Новости», «Andjei Caffete», «Viktoriya Voloshchenko», «amplitudal 8», «Вольга Агеева», «UkrBel»;
  • TikTok-страницы «Христиане против войны», «Alexandr Rudenok», «alexandrrudenok», «Жека Победа», «p3_benjamin_2010», «Maks_by».

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(2)