Навумчык: «Ужо ў пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка ўсталяваў дыктатуру якраз праз сілавы варыянт»

Публіцыст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета – пра што трэба памятаць.

Сяргей Навумчык

– Прапагандысцкую кінафальшыўку зь Зяньковічам, прадстаўленым «осужлённым за организацию заговора с целью захвата государственной власти», можна абмяркоўваць у розных аспэктах, але спынюся на адным, – піша Сяргей Навумчык. – Адзін з галоўных пасылаў агіткі – прадэманстраваць, чым можа скончыцца спроба сілавой зьмены ўлады.

Але ўжо ў пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка ўсталяваў дыктатуру якраз праз сілавы варыянт – зьбіўшы сіламі групы КДБ «Альфа» і спэцпадразьдзяленьнямі МУС дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. 

Гэта ёсьць нішто іншае, як тэрарыстычны акт супраць дзяржаўных дзеячоў (пакараньне, паводле і тагачаснага, і цяперашняга КК – аж да расстрэлу).

Пра гэта ніколі не прыгадвае ўлада, практычна не гавораць цяперашнія лідэры апазыцыі ды палітычныя аналітыкі (з розных, пераважна індывідуальных прычынаў).

Аднак памятаць пра гэта трэба, бо той тэракт дэлегітымізуе «рэфэрэндум»-95, адным з пытаньняў якога, нагадаю, было права прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет.

Што праз год Лукашэнка і зробіць, зьдзейсьніўшы, па сутнасьці, «захват государственной власти» і ўжо тады фактычна не пакінуўшы апанэнтам варыянту зьмены ўлады мірным шляхам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)