Відэафакт. Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава спяваюць Happy birthday Уладзіміру Цэслеру
Легендарнаму дызайнеру і мастаку 30 красавіка споўнілася 75 гадоў.
Святлана Ціханоўская размясціла ў Трэдсе пост з відэа, дзе яна разам з Віктарам Бабарыка і Марыяй Калеснікавай спяваюць Уладзіміру Цэслеру Happy birthday.
А таксама паказала падарунак мастаку – ягоны партрэт, напісаны мастачкай Валерыяй Лосікавай.

Уладзімір Цэслер пасля 2020 года з’ехаў ва Украіну, а потым – на Кіпр, дзе жыве зараз.
Рэдакцыя «Салідарнасці» далучаецца да віншаванняў і зычыць Уладзіміру Цэслеру здароўя, натхнення і здзяйснення мараў. З юбілеем, майстар!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное