Конвейер репрессий. Пенсионерку из Гомеля отправили в колонию за комментарии в телеграме

Хроника политического преследования 23 мая.

Пенсіянерку з Гомеля адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме

Вользе Строевай 66 гадоў, усё жыццё яна пражыла ў Гомелі, піша Наша Ніва. Жанчына займалася ўласным бізнэсам — больш за дваццаць гадоў яна прадавала рыбныя далікатэсы, чырвоную і чорную ікру. Сваю справу ёй давялося згарнуць праз наступствы пандэміі каранавіруса.

У Вольгі ёсць дзве дачкі. Адна жыве ў Азіі, другая — у Расіі. Сама жанчына трымала дома катоў і сабак, а таксама актыўна захаплялася эзатэрыкай — практыкавала «сілу думкі», медытацыі і метад хаапанапана.

Строеву арыштавалі ў верасні 2025 года. Гомельскі абласны суд вынес ёй прысуд адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Яе абвінавацілі ў распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130), закліках да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Відавочна, што пераслед Вольгі звязаны менавіта з каментарамі ў тэлеграме. Яе акаўнт быў неабаронены: там стаяла яе ўласнае імя і фота, а прывязаны ён да яе беларускага нумара.

Вядома, што Строевай прысудзілі калонію. Цяпер яна за кратамі, але дакладны прысуд невядомы.

«Списку экстремистских материалов» пополнил букет ресурсов Брестчины

В список попали YouTube-канал «PARA!/PARA!», страница в Threads «rozum.media», а также страницы в TikTok «Яново», «Не Лунинец, а Лунинец», «brest_region», «Па першае, я з Пiнска», «Пояс Белавежы», сообщает Вясна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)